Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве (Фота)
8- 17.06.2011, 18:23
16 чэрвеня ў Варшаве актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
Акцыя праходзіла ля галоўнага ўваходу Варшаўскага універсітэта і прыцягвала ўвагу студэнтаў, шматлікіх турыстаў і неабыякавых да беларускай трагедыі жыхароў польскай сталіцы.
Людзям раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра палітвязняў. Жыхары Варшавы падпісваліся пад рэзалюцыяй Еўрапарламента аб увядзенні эканамічных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.
«Еўрапейская Беларусь» плануе перадаць сабраныя подпісы ў Міністэрства замежных справаў Польшчы.




