26 снежня 2024, Чацвер, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы адмаўляюцца ад дарагога імпартнага тавару

40
Крамы адмаўляюцца ад дарагога імпартнага тавару

Многія крамы Менска вымушаныя адмаўляцца ад дарагога тавару, каб засцерагчы сябе ад папрокаў у неабгрунтавана завышаных коштах.

Бо нягледзячы на ​​нядаўняе зніжэнне гандлёвых надбавак на 10-25% на цэлы шэраг тавараў (каля 100 найменняў), кошты на імпартную прадукцыю па-ранейшаму шакуюць пакупнікоў.

Так, за май кошты на каву выраслі на 60-100%. Напрыклад, 50-грамовы слоічак кавы Tchibo можна купіць за 20 тыс. рублёў. Слоікі вагой 100 грам і 250 грам каштуюць адпаведна 40 тыс. рублёў і 65 тыс. рублёў. Кошт на каву папулярнай маркі Nescafe gold вагой 190 грам наогул вырас да 90 тыс. рублёў. Кошты на гарбату за май выраслі ў сярэднім на 6-7 тыс. рублёў, перадае «Тэлеграф».

Істотна падаражэла таксама імпартнае піва. Напрыклад, бутэлька расейскага піва Tuborg каштуе 5,9 тыс. рублёў, бутэлька «Клінскага» - 5,1 тыс. рублёў.

Пачак чыпсаў Lay's у 80 грам, які раней каштаваў каля 4,4 тыс. рублёў, сёння каштуе ўжо больш за 5,5 тыс. рублёў, кошт пачку ў 100 грам перавышае 10 тыс. рублёў.

Кошт садавіны і агародніны таксама істотна вырасл. Да прыкладу, кілаграм бананаў у крамах Менска ўжо каштуе амаль 12 тыс. рублёў, а кілаграм бульбы - 14 тыс. рублёў.

«У нас ідзе замяшчэнне тавару больш дарагога на больш танны, але не значыць, што няякасны», - паведаміла намеснік начальніка таварнага аддзела універсама «Сухараўскі» Валянціна Рудкоўская.

Кошты на нехарчовыя тавары таксама значна выраслі. Лядоўні купіць сёння можна ўжо па 10 млн рублёў, мікрахвалёўкі - па 4 млн рублёў. Рэкорды б'юць кошты на туалетную паперу - за чатыры рулоны трэба аддаць 17 тыс. рублёў. Пяць кілаграмаў парашку «Арыель» цяпер каштуе 90 тыс. рублёў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках