24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогера з Ліды асудзілі на 700 тысяч рублёў

10
Блогера з Ліды асудзілі на 700 тысяч рублёў

Такі прысуд вынес Лідзкі раённы суд карыстальніку сацыяльнай сеткі “В контакте” Яўгену Куцко.

Яго абвінавацілі ў абразе на сваёй старонцы былога кіраўніка Лідзкага райвыканкама Андрэя Худыка, які зараз зьяўляецца намесьнікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

Першапачаткова Яўген Куцко абвінавачваўся ў абразе і паклёпе паводле крымінальнага кодэксу. Але пасьля правядзеньня філялягічнай экспэртызы твора і публічнага прабачэньня перад Андрэем Худыкам, справа была перакваліфікавана ў адміністратыўную, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, што летась падчас прэзыдэнцкіх выбараў Яўген Куцко разьмясьціў на сваёй асабістай старонцы сацыяльнай сетцы “В контакте” апавяданьне, якое напісаў пад уражаньнямі ад артыкула ў раённай газэце.

Хлопца уразіла тое, як Андрэй Худых, тады старшыня Лідзкага гарвыканкаму, апавядаў на прэсавай канфэрэнцыі пра тое, як праходзіць ягоны працоўны дзень, колькі розных і важных спраў даводзіцца вырашаць. У свой літаратурны твор ён дадаў і прыдуманыя ім мастацкія дэталі, параўнаньні, іншае.

З працы Яўгена Куцко звольнілі адразу цягам аднаго дня. І цяпер малады чалавек кажа, што, маючы вышэйшую адукацыю, ня можа уладкавацца ў Лідзе нават грузчыкам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках