3 траўня 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал з беларускім сцягам абмяркоўваюць у Сейме Польшчы

26
Скандал з беларускім сцягам абмяркоўваюць у Сейме Польшчы

Дэпутат Сейму Польшчы ад Саюз дэмакратычных левых сілаў Ганна Банькоўска спадзяецца, што МЗС Польшчы адрэагуе на скандал, які здарыўся падчас баскетбольнага матчу.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 25 чэрвеня на матчы паміж жаночымі камандамі Беларусі і Літвы ў польскім горадзе Быдгашч падчас чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын. Беларускіх заўзятараў, якія разгарнулі на трыбуне нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, вывелі з залы.

Як даведалася Польскае радыё, рашэнне аб выдаленні заўзятараў прыняла Міжнародная федэрацыя баскетбола па просьбе трэнера беларускага зборнай.

Іншыя польскія палітыкі таксама адрэагавалі на скандальны інцыдэнт. Сенатар ад партыі «Грамадзянская платформа» Ян Рулеўскі лічыць вінаватымі ў інцыдэнце польскіх арганізатараў і Міжнародную федэрацыю баскетбола, адказную за Чэмпіянат Еўропы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках