28 снежня 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Размытнены аўтамабіль можна паставіць на ўлік у ДАІ і пасля 1 ліпеня

14
Размытнены аўтамабіль можна паставіць на ўлік у ДАІ і пасля 1 ліпеня

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі патлумачыла механізм пастаноўкі на ўлік аўтамабіляў, увезеных у краіну да 1 ліпеня.

З гэтай даты значна павялічваецца мытная пошліна на ўвоз транспартных сродкаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, рэгістрацыя транспартных сродкаў, пры ўвозе якіх у Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам патрабуецца здзяйсненне мытных аперацый, ажыццяўляецца на падставе дакументаў, выдадзеных мытнымі органамі. Іншымі словамі, грамадзянін, які мае на руках пасведчанне мытні на ўвезены транспартны сродак, можа звярнуцца ў Дзяржаўтаінспекцыю для яго рэгістрацыі ў любы зручны для яго час, у тым ліку пасля 1 ліпеня, перадае БелаПАН.

У УДАІ МУС падкрэслілі, што інфармацыя, якая з'явілася ў Інтэрнэце, аб тым, што фізічныя асобы, якія не падалі да 1 ліпеня ў рэгістрацыйныя падпаддзяленні Дзяржаўтаінспекцыі дакументы на рэгістрацыю увезеных з-за мяжы транспартных сродкаў, павінныя будуць даплочваць мытныя пошліны, не адпавядае рэчаіснасці.

ДАІ заклікае аўтаўладальнікаў не паддавацца паніцы і рэкамендуе звяртацца ў рэгістрацыйныя падраздзяленні ў пачатку ліпеня толькі тым, у каго ёсць вострая неабходнасць у эксплуатацыі аўтамабіля.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках