27 снежня 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінэканомікі папрасіў прабачэння, што «не застрэліўся»

111
Кіраўнік Мінэканомікі папрасіў прабачэння, што «не застрэліўся»

Мікалай Снапкоў прызнаў, што адчувае асабістую адказнасць за сітуацыю ў эканоміцы Беларусі.

«Я павінен папрасіць прабачэння, што не застрэліўся», - сказаў міністр на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.

Адказваючы на ​​пытанне, ці адчувае ён адказнасьць, міністр эканомікі заявіў: «Вядома, адчуваю, калегі. Але я думаю, вы разумееце размеркаванне рэгулятыўных функцый у краіне, у эканамічнай сферы», перадае «Інтэрфакс».

Закранаючы энергетычны канфлікт з Расеяй, Снапкоў заявіў, што рэспубліка пагасіць доўг перад Расеяй за пастаўленую раней электраэнергію.

«Мы заплацім», - сказаў ён.

І дадаў, што Беларусь прыме рашэнне аб далейшым імпарце расейскай электраэнергіі ў залежнасці ад эканамічнай мэтазгоднасці.

Снапкоў таксама заявіў, што лічыць беспадстаўнымі папрокі расейскага боку ў тым, што рашэнні па рэгуляванні валютнага рынку робяцца адмыслова для абмежавання імпарту з Расеі.

«Мы ніякім чынам не парушаем канкурэнтнае поле паміж расейскімі і беларускімі вытворцамі з дапамогай таго, што ў нас адбылася дэвальвацыя. Тым больш, гэта не можа істотным чынам уплываць на эканамічную альбо знешнегандлёвую дзейнасць Расеі, паколькі наш экспарт у іх імпарце складае ўсяго толькі 4,5%», - заявіў кіраўнік Мінэканомікі.

«Гэта не тыя лічбы, якія неабходна абмяркоўваць і якія з'яўляюцца крытычным. А тым больш, якія кажуць пра тое, што мы спецыяльна ажыццявілі дэвальвацыю, каб ажыццявіць агрэсіўную экспансію на расейскі рынак», - сказаў міністр.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках