26 снежня 2024, Чацвер, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму маўчыць Чаргінец?

34
Чаму маўчыць Чаргінец?

За распаўсюд парнаграфіі судзяць сябра афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У судзе Рагачоўскага раёна пачалося слуханне крымінальнай справы па абвінавачванні ў распаўсюджванні парнаграфіі (арт. 343-1 КК) 50-гадовага мясцовага паэта, былога кіраўніка гуртка па гранні на гітары і вершаскладанні раённага Дома культуры, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, перадае БелаПАН.

Крымінальная справа была ўзбуджаная 28 сакавіка Рагачоўскім РАУС. Абвінавачваны, быўшы ў 2009 годзе кіраўніком гуртка па гранні на гітары і вершаскладанні раённага Дома культуры, «выяўляўся ў любові да школьніцы непрыстойнымі вершамі і парнаграфіяй з выявамі непаўнагадовых».

Мужчына знайшоў у Інтэрнэце парнаграфічныя здымкі з удзелам непаўнагадовых, уставіў туды з дапамогай кампутарнай праграмы свае фотаздымкі і, суправадзіўшы іх непрыстойнымі вершамі, уручыў гэтае «тварэнне» на CD 15-гадовай выхаванцы гуртка. Дзяўчына пагледзела дыск, але ў міліцыю заяўляць не стала. Аднак мужчына пачаў пераследваць яе: тэлефанаваў, запрашаў на сустрэчы. Гэта працягвалася доўгі час. У 2011 годзе бацькі дзяўчыны звярнуліся ў міліцыю. На той момант мужчына ўжо быў звольнены з працы з-за п'янства.

Слуханне крымінальнай справы праходзіць у закрытым рэжыме.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках