27 снежня 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя выступіла за жорсткія санкцыі супраць Менску

28
Балгарыя выступіла за жорсткія санкцыі супраць Менску

Неабходныя «катэгарычны ціск, санкцыі і падтрымка апазіцыі».

Балгарыя настойвае на працягу палітычнага ціску і робіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі для таго, каб прымусіць іх выконваць правы чалавека, заявіў міністр замежных спраў Балгарыі Мікалай Младзенаў.

«Думаю, што ў дачыненні да Беларусі ўсё ж такі варта ўжываць іншы інструмент: ціск, катэгарычны ціск, санкцыі і падтрымку апазіцыі», - заявіў ён на сустрэчы з расейскімі журналістамі ў пятніцу ў Маскве, перадае «Інтэрфакс».

Так міністр адказаў на пытанне аб тым, ці лічыць Балгарыя мэтазгодным прымяненне ў дачыненні да беларускіх уладаў тактыкі «захавання правоў чалавека ў абмен на еўрапейскія крэдыты для Беларусі».

М. Младзенаў нагадаў, што 23 мая Еўразвяз прыняў рашэнне аб увядзенні санкцый у дачыненні да групы беларускіх суддзяў, якія прымалі ўдзел у судовых працэсах над прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

«Падчас наступнага пасяджэння нам трэба будзе вярнуцца да тэмы санкцый у дачыненні Беларусі», - лічыць міністр.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках