26 снежня 2024, Чацвер, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Латвіі накіравала Беларусі ноту пратэсту

15
МЗС Латвіі накіравала Беларусі ноту пратэсту

Міністэрства замежных спраў Латвіі накіравала Беларусі ноту ў сувязі з затрыманьнем журналіста Латвійскага радыё Угіса Лібіетыса.

Ён быў затрыманы 29 чэрвеня ў часе акцыі маўклівага пратэсту ў Менску, а пазьней быў вызвалены, паведамляе Радыё Свабода.

«Мы патрабуем, каб улады Беларусі пільна расьсьледавалі інцыдэнт і надалей не дапускалі падобных абмежаваньняў журналісцкай дзейнасьці", - гаворыцца ў ноце.

Міністар замежных справаў Латвіі Гірт Валдзіс Крыстоўскіс падкрэсьліў, што парушаць правы журналістаў, калі яны выконваюць свае прафэсійныя абавязкі, недапушчальна, паведамляе Беларуская Асацыяцыя журналістаў.

«Латвія зацікаўлена ў падтрыманьні стабільных і добрасуседзкіх адносінаў з Беларусьсю, але падобныя крокі з боку беларускіх уладаў не спрыяюць паразуменьню і добрым адносінам паміж краінамі», - заявіў міністар.

Ён падкрэсьліў, што для Латвіі непрымальна тое, што адбываецца ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў - судовыя працэсы па справах былых кандыдатаў і апазыцыйных актывістаў, запалохваньне грамадзтва і СМІ, гвалтоўнае падаўленьне акцый пратэсту.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках