24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ford загаварыў па-беларуску

18
Ford загаварыў па-беларуску

Кампанія Ford прыступіла да рэалізацыі спецыяльнай канцэпцыі прасоўвання сваіх прадуктаў і сэрвісных паслугаў на Беларусі.

Яна мае на ўвазе выкарыстанне новых камунікатыўных інструментаў, уключна з практычным прымяненнем беларускай мовы.

Тэмай першай рэкламнай кампаніі Ford на беларускай мове стане якасць абслугоўвання ў фірменным сервісным цэнтры. Пры гэтым выкарыстанне беларускай мовы не абмяжуецца толькі рэкламнымі слоганамі, плакатамі і шчытамі. Кампанія ўспрымае моўную канцэпцыю шырэй і дапускае выкарыстанне беларускай мовы ў вусных зносінах з кліентамі салона альбо сервіснага цэнтра.

Выкарыстоўваць беларускую мову на прыярытэтнай аснове кампанія пакуль не гатовая, бо вялікая частка кліентаў выступае за падтрыманне двухмоўнай формулы, якая замацаваная ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Аднак новая камунікацыйная канцэпцыя нівелюе прыярытэт расейскай мовы над беларускай, гарманізуючы тым самым працэс зносінаў Ford са сваімі спажыўцамі ў Беларусі.

«Не так шмат кампаній выкарыстоўвае беларускую мову для кантакту з спажыўцамі на тэрыторыі рэспублікі. Магчыма таму, што ў краіне акрамя нацыянальнай існуе і актыўна выкарыстоўваецца расейская мова, якая для буйных міжнародных кампаній падаецца больш зручнай для пабудовы рэкламных кампаній. Мы не разлічваем змяніць гэты факт або быць прыкладам для іншых кампаній. Наша задача быць бліжэй да беларусаў, у тым ліку і за кошт выкарыстання дзвюх дзяржаўных моваў: расейскай і беларускай. Вельмі важна разумець, што рэклама ў нейкай меры фарміруе культурную і нацыянальную самасвядомасць, уплывае на моўныя працэсы, матывуе да выкарыстання канкрэтных моўных ведаў. Так што акрамя рэкламы мы закладаем ў новую канцэпцыю яшчэ грамадскія, адукацыйныя функцыі», - адзначыў кіраўнік аддзела маркетынгу афіцыйнага імпарцёра Ford у Беларусі кампаніі «Атлант М Вест» Сяргей Скляраў.

Для таго каб пашырыць і замацаваць практыку прымянення беларускай мовы, кампанія Ford плануе правядзенне ў аўтацэнтры «Атлант М Баравая» Ford спецыяльных Дзён беларускай мовы ў межах якіх зносіны працаўнікоў цэнтра з кліентамі будзе будавацца з улікам прыярытэтнага выкарыстання нацыянальных лінгвістычных ведаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках