26 снежня 2024, Чацвер, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахскія дэпутаты прапанавалі Беларусі перайсці на тэнге

32
Казахскія дэпутаты прапанавалі Беларусі перайсці на тэнге

Дэпутат казахскага Межліса ад прэзідэнцкай НДП «Нур Отан» прапанаваў падчас абмеркавання сітуацыі ў Беларусі перайсці краіне на казахскія тэнге.

«Можа, ім прапанаваць пераход на наш тэнге? Нядаўна мы ратыфікавалі пагадненне аб ўзгодненых прынцыпах валютнай палітыкі», - заявіў Уладзімір Нехарошаў.

«Дэвальвуючы сваю валюту, ці паставіла яна нас у вядомасць? Бо апасродкавана мы таксама можам быць закранутыя?», - перадае словы казахскага палітыка ІА Regnum.

Дэпутат нагадаў, што і ранейшыя дэвальвацыі, ажыццёўленыя ў Казахстане, тлумачыліся не унутранай сітуацыяй, а знешнім уплывам, у прыватнасці дэвальвацыяй нацыянальных валют у Расеі і Украіне. Таму цалкам лагічна, што і цяпер чакаецца падобны крок - тым больш што рынак-та агульны.

Справавая газета Казахстана «Бізнес і ўлада», апытала аналітыкаў як з Беларусі, так і ўнутры Казахстана. Як патлумачыла «&» загаддзелам эканамічных даследаванняў КІСІ Анара Рахімжанава, беларускі крызіс можа паўплываць на аб'ём паставак тавараў з Беларусі ў Казахстан. Але для нас гэта будзе мала адчувальна, паколькі узаемны тавараабарот дзвюх краін невысокі, і нават у межах ТС асноўны гандаль ў Казахстана ідзе з Расеяй. Затое ў Казахстана ёсць відавочны інтарэс у развіцці праектаў на тэрыторыі Беларусі, таму што адтуль адкрываецца прамы доступ на еўрапейскі рынак, разважае Рахімжанава.

На думку дырэктара Цэнтра аналізу грамадскіх праблем Меруерт Махмутавай, дэвальвацыя беларускай валюты паказвае, наколькі ўразлівыя эканомікі краін Мытнага саюза. Пры гэтым яна адзначае, што правілы гульні ўнутры трыкутніка ТС досыць абмежаваныя.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках