24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закрылі галерэю ў фальварку «Добрыя мыслі»

4
Закрылі галерэю ў фальварку «Добрыя мыслі»

У Менску стала менш яшчэ на адну незалежную творчую пляцоўку.

7 чэрвеня куратары культурных праектаў у фальварку «Добрыя мыслі» Тацяна Гаранская і Віктар Маркавец забралі мастацкія творы, кнігі, аргтэхнічныя прылады і развіталіся з месцам сваёй дзесяцігадовай працы.

Падзеі апошніх дзён вакол фальварка «Добрыя мыслі» на вуліцы Магілёўскай, 12 прадказвалі такі фінал. 31 мая з-за забароны там не атрымалася зладзіць прэзентацыю новай кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Не думайце пра рыжага і сляпога качканоса». А 1 чэрвеня забаранілі адкрыццё пасмяротнай выстаўкі Міхаіла Рагалевіча, перадае «Радыё Свабода».

«Мне патлумачылі ўладальнікі фальварка, што за паўгадзіны да адкрыцця выставы ім было тэлефанаванне з гарвыканкама ад загадчыка аддзелам па ідэалогіі. Падрабязнасцяў мне не тлумачылі, сказалі: «Без каментароў!», - распавядае куратар выставаў у «Добрых мыслях» Тацяна Гаранская.

Куратар галерэі падсумоўвае зробленае:

«Мы правялі больш за трыста выставаў. Творы прывозілі ад мастакоў і адвозілі, рабілі каталогі, і ўсё гэта было дабрачынна. І гэта была на працягу дзесяці гадоў адзіная беларускамоўная прыватная галерэя. Паднялі унікальную праграму - мастацтва Заходняй Беларусі. І не толькі ў межах гэтай галерэі, а па ўсёй Беларусі правезлі гэтыя выставы і дамагліся таго, што экспанавалі невядомых мастакоў, карціны якіх потым набывалі Нацыянальны мастацкі і іншыя музеі. І яшчэ адна вельмі важная праграма была - мастацтва маляванага дывана. Гэта этнаарт на новым узроўні, этнамадэрн».

Акрамя выставаў, у галерэі праводзіліся прэзентацыі новых кніг, праходзілі творчыя сустрэчы, літаратурныя фестывалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках