24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўдвая скараціла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

68
Расея ўдвая скараціла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

«Інтэр РАТ ЕЭС» у 0:00 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнергіі і магутнасці ў Беларусь.

Аб гэтым паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, блізкая да кампаніі.

Па ейных словах, Беларусь назапасіла доўг парадку 1,5 млрд. рублёў за перыяд з лютага па бягучы момант.

«Пастаўкі электрычнасці абмяжоўваюцца на 200 МВт з цяперашніх 400-500 МВт», - патлумачыла іншая крыніца «Інтэрфакса», знаёмая з сітуацыяй.

Ён дадаў, што ў Беларусі ёсць 10 дзён да 19 чэрвеня на пагашэнне ўсяго доўгу.

«Калі да гэтага моманту імпарцёр расейскай электраэнергіі не выплаціць запазычанасць, то энэргапастаўкі будуць спыненыя зусім», - сказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Яна таксама дадала, што «Інтэр РАТ ЕЭС» ўзгадніла абмежаванне паставак з дыспетчарам расейскай электраэнергетыкі «Сістэмным аператарам».

Між тым у «Інтэр РАТ ЕЭС» «Інтэрфаксу» паведамілі, што расейскі бок спадзяецца на канструктыўны падыход «Белэнерга» да сітуацыі, якая склалася і на больш хуткае рашэнне гэтага пытання.

Як паведамлялася раней, у пачатку лютага ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС» пачала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь, якія былі спыненыя год таму з-за пазапланавага рамонту ЛЭП.

Акрамя таго, Расея і Беларусь у пачатку лютага прынцыпова дамовіліся аб гарантаваных пастаўках расейскай электраэнергіі на 2011 год па доўгатэрміновых двухбаковых дамовах.

У «Інтэр РАТ» «Інтэрфаксу» раней паведамлялі, што аб'ём гарантаваных паставак застанецца на ўзроўні ранейшых дамоўленасцей - 3 млрд. кВт.гадз.

Кошт па дамовах суразмоўца не раскрываў, спасылаючыся на тое, што фінальныя дамоўленасці яшчэ не былі зафіксаваныя. Акрамя таго, тады не было пэўнасці аб аб'ёмах пастаўкі расейскай электраэнергіі пры ўмове камерцыйнай мэтазгоднасці.

У студзені 2010 года Беларусь спыніла на пазапланавы рамонт лініі 750 кВ «Смаленская АЭС - падстанцыя «Беларуская». «Белэнерга» неаднаразова пераносіла тэрміны ўводу сеткі ў эксплуатацыю.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках