24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычныя звальненні на «Нафтане»

20
Палітычныя звальненні на «Нафтане»

У выніку пераследу з боку праваахоўных органаў грамадскі актывіст з Наваполацка Яўген Канстанцінаў быў звольнены з працы на ПА «Нафтан».

Актыўны ціск на Яўгена Канстанцінава пачаўся 15 чэрвеня, калі да яго дамоў прыйшлі з ператрусам нібыта з-за сігналу, што «тут гандлююць самагонкай». Тады ў яго былі канфіскаваныя ўлёткі, піша сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».

18 чэрвеня актывіст быў затрыманы ля ўласнага пад'езда, калі вяртаўся з працы дадому. На Яўгена напалі правакатары (прозвішчы - Сіліцкі, Макаранка), аднак затрыманы быў сам актывіст. Яго абвінавацілі па арт. 17.1 КаАП РБ («Дробнае хуліганства»), а правакатары праходзілі па справе ў якасці сведак.

Судовае паседжанне па справе Яўгена Канстанцінава было прызначанае на 20 чэрвеня, аднак суддзя была вымушаная перанесці разгляд справы з-за таго, што адзін са сведкаў быў нецвярозы. 22 чэрвеня суд прысудзіў Яўгену Канстанцінава штраф у памеры 10 базавых велічынь.

Потым на актывіста пачаўся ціск па месцы працы - на ТАА «Нафтан» актывіста выклікаў на размову начальнік ідэалагічнага аддзела прадпрыемства Брыкун Сяргей Канстанцінавіч, які раней неаднаразова ціснуў на актывістаў незалежных прафсаюзаў. Яўгену Канстанцінаву прапанавалі напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні. У адваротным выпадку пагражалі звольніць па віне работніка. З 5 ліпеня актывіст быў звольнены па ўласным жаданні.

Яўген Канстанцінаў актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю ў Наваполацку. На мясцовых выбарах 2010 года ён быў адзіным незалежным кандыдатам у горадзе. На прэзідэнцкіх выбарах Канстанцінаў актыўна працаваў у ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках