24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Каплін: Міліцыянт сказаў, што я біў сябе ў грудзі

24
Канстанцін Каплін: Міліцыянт сказаў, што я біў сябе ў грудзі

Гродзенец Канстанцін Каплін быў затрыманы міліцыяй падчас «маўклівай акцыі» 3 ліпеня.

Асуджаны судом Ленінскага раёна. Яму прыйдзецца заплаціць штраф 1 мільён рублёў. Сведка-міліцыянт паказаў у судзе, што Канстанцін разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі прымаў удзел у несанкцыянаваным шэсці і пляскаў у ладкі. Канстанцін Каплін - інвалід, у яго замест адной рукі - пратэз.

Канстанцін распавёў Радыё «Свабода», што прыйшоў на акцыю ўпершыню, і хацеў засведчыць сваю грамадзянскую пазіцыю. Ён лічыць, што калі адзін чалавек 17 гадоў ва ўладзе, то нічога добрага з гэтага не выйдзе.

«Было шмат людзей, я нават не чакаў, а калі ўсе пачалі пляскаць у ладкі... І нас было 100, 200, 300, а 22-га выйшла каля 3 тысяч - гэта незабыўныя ўражанні», - узгадвае Канстанцін Каплін.

Бацькі Канстанціна адразу не паверылі, што сына арыштавалі за апладысменты: «А калі ў панядзелак пайшлі ў суд, то там убачылі побач з будынкам каля сотні чалавек, і тады бацька стаў разумець, што адбылося. Ён зайшоў разам са мной да суддзі, сядзеў, слухаў, але калі сведка-міліцыянт пачаў казаць, што я пляскаў у ладкі, ён не вытрымаў і, па-мойму, нагрубіў. Міліцыянт-сведка спачатку разгубіўся. Ён зразумеў, што нешта не тое, але хутка ўзяў сябе ў рукі і ўжо даваў паказанні, што я біў сябе ў грудзі. Відаць, што яны адчуваюць сваю беспакаранасць», - распавёў Каплін.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках