25 снежня 2024, Серада, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь могуць не пусціць на Алімпіяду і «Еўрабачанне»

89
Беларусь могуць не пусціць на Алімпіяду і «Еўрабачанне»

З такой ініцыятывай выступіў дэпутат Сейма Літвы.

Сябра Сейма, кансерватар Эгідзіюс Варэйкіс прапануе ўжываць у дачыненні да Беларусі «маральныя санкцыі» - прыбраць з культурных і спартовых арганізацый і забараніць удзельнічаць у чэмпіянатах свету і Еўропы, перадае DELFI.

«Маральныя санкцыі (прыбранне Беларусі з культурных і спартовых арганізацый, забарона на ўдзел у міжнародных мерапрыемствах, чэмпіянатах свету, Алімпійскіх гульнях або Еўрабачанні) былі б нашмат больш эфектыўна эканамічных. Гэта паказвае досвед санкцый у дачыненні да былой Югаславіі, Паўднёвай Афрыкі і СССР», - заявіў сябра Сейма, які працуе ў камітэтах Сейма па еўрапейскіх справах і па замежных справах.

«Беларускі дыктатар можа стаць «новым Гарбачовым» толькі ў тым выпадку, калі Еўропа стане «новым Рэйганам», а грамадства Беларусі зразумее, што ў санкцыях і эканамічных вінаваты толькі рэжым Менска», - сказаў сябра Сейма.

На думку Варэйкіса, у Еўропе шмат людзей, што памылкова мяркуюць, быццам бы ўладам Беларусі трэба саступаць і ахвяраваць каштоўнасными прынцыпами ў імя эканамічнай выгады.

«Вынік такой палітыкі - страта як каштоўнасцяў, так і эканамічнай выгады», - кажа парламентарый.

Такое меркаванне парламентарый выказаў падчас агульнага праекта Хрысціянскіх дэмакратаў Нарвегіі, Інстытута развіцця і навучання (Educatio) і беларускай арганізацыі «Малады фронт» пад назвай «Альтэрнатыўныя стратэгіі ўдзелу моладзі ў палітыцы», што праходзіў у Тракайскім раёне.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках