На «маўклівай» акцыі затрыманая маці Мікіты Ліхавіда
46- 20.07.2011, 20:34
Маці палітвязня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід затрыманая сёння на «маўклівай» акцыі пратэсту ў Менску.
Жанчыну затрымалі каля кінатэатра «Перамога». Калі адбываліся арышты, жанчыны, што стаялі побач, пачалі пляскаць на знак пратэсту. Амапаўцы кінуліся на жанчын.
Цяпер яна знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС Менска.
Нагадаем, 20-гадовага актывіста Мікіту Ліхавіда за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня прысудзілі да трох з паловай гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.