28 снежня 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія лекі падаражэюць

34
Беларускія лекі падаражэюць

Пра гэта 20 ліпеня на сустрэчы з працоўным калектывам РУП «Белмедпрэпараты» заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей.

«Зразумела, што за адзін раз нельга падымаць кошты на лекі, - сказаў Уладзімір Макей. - Пры гэтым трэба аддаваць справаздачу, што дабрабыт прадпрыемства і ўзровень заработнай платы работнікаў фармацэўтычнай галіны напрамую залежыць ад коштаў на прадукцыю, якая вырабляецца. Заўтра я буду абмяркоўваць гэтае пытанне з прэм'ер- міністрам. Магчыма, ёсць сэнс падвысіць кошт на лекі, запатрабаваныя за мяжой (у межах дапушчальнага, каб не страціць канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках). А на некаторыя жыццёва неабходныя прэпараты кошт варта павысіць нязначна альбо пакінуць на ранейшым узроўні».

Ён прывёў у якасці прыкладу кошты на бензін - іх прыйдзецца наблізіць да коштаў у Расеі і Казахстане, каб не справакаваць вываз за мяжу. Дарэчы, дадаў Уладзімір Макей, у апошнія дні назіраецца ажыятажны вываз беларускай прадукцыі (мяса, дзіцячае адзенне, малако і г.д.), асабліва з прымежных раёнаў, перадае БелТА.

«Павышэнне коштаў павіннае быць увязана з ростам прыбыткаў, пенсій, дапамог, заработнай платы, - падкрэсліў ён. - Пытанне з коштамі на лекавыя прэпараты трэба вырашаць, бо прадпрыемствы павінныя працаваць рэнтабельна, атрымліваць прыбытак, каб рэалізоўваць свае планы па развіцці і тэхпераўзбраеннюі. Акрамя таго, неабходна захаваць персанал, не дапусціць уцечкі высокакваліфікаваных кадраў у прыватныя структуры.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках