28 снежня 2024, Субота, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малая прыхватызацыя ў разгары

21
Малая прыхватызацыя ў разгары

Дзяржкамітэт па маёмасці за два гады «па дробязі» плануе распрадаць дзяржуласнасці на суму $620-680 млн.

Беларусь у 2011-2013 гадах плануе атрымаць ад прыватызацыйных пагадненняў па пакетах акцый малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія ўключаныя ў дзяржаўны план прыватызацыі на гэты перыяд, $620-680 млн, паведаміў старшыня дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Сума, якую мы разлічваем атрымаць ад прыватызацыі тых прадпрыемстваў, якія ўключаныя ў план, - гэта $620 млн, а можа быць і $680 млн», - заявіў Г. Кузняцоў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Па ягоных словах, у гэтым плане не ўлічваюцца знакавыя ўгоды з пакетамі акцый буйных беларускіх прадпрыемстваў. «Гэта ў асноўным малыя і сярэднія прадпрыемствы», - удакладніў кіраўнік ДКІ.

Ён адзначыў, што на дадзены момант у Беларусі ў сферы прыватызацыі найбольш востра стаіць пытанне пераацэнкі актываў адкрытых акцыянерных таварыстваў, што рыхтуюцца да продажу, і якія раней атрымлівалі падтрымку з дзяржбюджэту.

«Справа ў тым, што гэтымі прадпрыемствамі, якія раней атрымалі дзяржпадтрымку ў выглядзе субсідый і пазык, не быў здзейснены выпуск акцый на суму дзяржпадтрымкі. Цяпер гэтыя актывы маюць патрэбу ў пераацэнцы», - сказаў Г. Кузняцоў.

Ён патлумачыў, што раней кіраўнікі гэтых прадпрыемстваў «абяцалі да 1 ліпеня прадставіць нам адпаведную інфармацыю».

«Але не прадставілі, абяцалі да жніўня. Тады, калі яны прадставяць, мы будзем рабіць пераацэнку і выстаўляць прадпрыемства на продаж», - сказаў кіраўнік ДКІ.

Г. Кузняцоў таксама паведаміў, што ў цяперашні час ДКІ праводзіць ацэнку тых прадпрыемстваў, па якіх аўкцыёны не адбыліся. «Я падпісаў загад аб зніжэнні стартавага кошту на 20%, і пяць прадпрыемстваў мы выстаўляем на продаж па новым кошце», - сказаў кіраўнік ДКІ.

Ён дадаў, што ў выпадку, калі і гэтыя аўкцыёны пройдуць няўдала, стартавы кошт можа быць зменшаны на 50%. «Мы ўносім змяненні ў пастанову Саўміна па пераацэнцы», - дадаў Г. Кузняцоў.

Паводле ягоных дадзеных, з пачатку рэалізацыі плана прыватызацыі на 2011-2013 гады ў Беларусі было прададзена 10 прадпрыемстваў. Пры гэтым, па словах Г. Кузняцова, «два ці тры мы прадалі без аўкцыёну, шляхам прамых перамоваў з інвестарамі і па кошце, які на 5% перавышае стартавы».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках