24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэжавю. Мінгандалю абвяргае чуткі аб павышэнні коштаў на цукар

92
Дэжавю. Мінгандалю абвяргае чуткі аб павышэнні коштаў на цукар

Мінгандалю Беларусі абвяргае чуткі аб магчымым павышэнні коштаў на цукар.

Пра гэта БелТА паведаміла начальніца упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку харчовых тавараў Міністэрства гандлю Любоў Язэпчык.

«Рынак цукру знаходзіцца на сталым кантролі Міністэрства гандлю. Рэсурсаў цукру ў краіне дастаткова. Чарговы ўсплёск попыту на дадзены прадукт у шэрагу рэгіёнаў краіны абумоўлены распаўсюджваннем чутак аб надыходзячым значным павышэнні коштаў на яго і не больш за тое», - падкрэсліла прадстаўніца Мінгандлю. Любоў Язэпчык папрасіла грамадзянаў спыніць нічым не абгрунтаваны ажыятаж, бо падобныя дзеянні пакупнікоў адлюстроўваюцца на збалансаванасці рынку.

Па словах спецыялісткі, нават улічваючы тое, што ў цяперашні час ідзе сезон нарыхтовак ягад і цукар карыстаецца попытам, ягоных рэсурсаў цалкам дастаткова для стабільных паставак у рознічную сетку. Цукар прадстаўлены ва ўсіх крамах у неабходным аб'ёме. Заяўкі гандлёвых арганізацый для задавальнення спажывецкага попыту цяпер павялічаныя. Мінгандаль прымае аператыўныя меры па падаўжэнні працоўнага рэжыму аптовых баз. Будучыя субота і нядзеля абвешчаныя для аптовых баз працоўнымі днямі.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках