31 снежня 2024, aўторак, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На акцыі «Стоп-бензін» затрымана 4 чалавекі

19
На акцыі «Стоп-бензін» затрымана 4 чалавекі

У ходзе акцыі «Стоп-бензін» у Менску было затрымана не менш за 4 чалавека.

Іх даставілі ў Цэнтральнае РАУС і склалі пратаколы за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП), паведамляе ПЦ «Вясна».

Імёны затрыманых: Грынкевіч Зміцер, Сайчук Яўген, Бялоў Ігар і Лабацэвіч Юлія. Зміцер Грынкевіч распавёў, што яго спачатку спынілі і адабралі правы, загадаўшы ехаць да Плошчы Перамогі. Там невядомыя ў цывільным забралі ў яго ключ і давезлі яго на машыне да сквера Янкі Купалы. Менавіта адтуль затрыманых і дастаўлялі ў Цэнтральнае РАУС.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках