24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысуды ўдзельнікам Плошчы пакінутыя без зменаў

6
Прысуды ўдзельнікам Плошчы пакінутыя без зменаў

Пакінутыя ранейшымі як турэмныя тэрміны, так і ўмоўныя пакаранні.

Менскі гарадскі суд таксама пакінуў без задавальнення касацыйныя скаргі яшчэ шасцярых фігурантаў крымінальнай справы аб акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня - Уладзіміра Лобана, Андрэя Федаркевіча, Зміцера Дароніна, Сяргея Казакова, Яўгенія Сакрэта і Віталя Мацукевіча. Такое рашэнне прыняла 22 ліпеня калегія Менгарсуда пад старшынствам Уладзіміра Сцяпуркі, паведамляе БелаПАН.

Суд Маскоўскага раёна Менска прызнаў ўсіх шасцярых вінаватымі па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Лобан прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі, Федаркевіч - да трох з паловай гадоў, Сакрэт - да трох гадоў, Казакоў - да трох гадоў, Даронін - да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Мацукевіч - да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строга рэжыму.

Па словах адвакатаў асуджаных, рашэнне аб тым, ці падаваць скаргі ў Вярхоўны суд, будзе прынятае пазней.

Менгарсуд таксама пакінуў без зменаў прысуды экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Некляву і кіраўніку ягонага выбарчага штаба Андрэю Дзмітрыеву, вынесеныя судом Фрунзенскага раёна Менска. Такое рашэнне прыняла 22 ліпеня калегія Менгарсуда пад старшынствам Сяргея Хрыпача, перадае БелаПАН.

20 мая суд Фрунзенскага раёна прысудзіў Някляева да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады, Дзмітрыева - да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Перад тым, як суддзі адышлі на нараду для вынясення рашэння, Някляеў заклікаў іх «зрабіць першы крок да справядлівай Беларусі».

«Усе разумеюць, што адбывалася ў дзень выбараў: кандыдата ў прэзідэнты збілі прадстаўнікі спецслужбаў. Гэта дзяржаўнае злачынства, яно не мае тэрмінаў даўніны, вінаватыя будуць судзіцца па законе », - сказаў палітык.

Ён падкрэсліў, што ў суда ёсць магчымасць «выйсці з пераліку асоб, якія будуць адказваць за тое, што адбываецца сёння ў краіне, за моладзь, якую пасадзілі ў турму».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках