23 лiстапада 2024, Субота, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР прагназуе ўзмацненне крызісу ў Беларусі

43
ЕБРР прагназуе ўзмацненне крызісу ў Беларусі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця дае несуцяшальныя прагнозы Беларусі.

«Беларусь праходзіць праз жорсткі крызіс аплатнага балансу, абумоўлены высокімі аб'ёмамі дырэктыўнага крэдытавання, ростам у дзяржсектары і мяккай манетарнай палітыкай», - сказана ў прэамбуле ліпеньскай рэдакцыі традыцыйнага прагнозу ЕБРР для 29 краін з пераходнай эканомікай, у якіх ён ажыццяўляе дзейнасць, перадае «Інтэрфакс Захад».

«Замест таго, каб рэбалансаваць унутраныя і знешнія патрабаванні пасля дэвальвацыі ў маі гэтага года, улады ўвялі адміністрацыйныя абмежаванні ў сферы абменнага курсу і на спажывецкім рынку. Гэтыя крокі прывядуць да далейшага ўзмацнення крызісу. Значная колькасць валютна-абменных аперацый цяпер праводзіцца на «шэрым» рынку, які існуе паралельна з афіцыйным», - сказана ў дакуменце ЕБРР.

Між тым, у параўнанні з майскім прагнозам, ЕБРР палепшыў прагноз росту эканомікі Беларусі ў гэтым годзе да 5% з 3%. Прагноз росту ВУП у 2012 годзе зніжаны на 0,5 адсоткавых пункты да 3%.

Акрамя таго, зараз ЕБРР чакае інфляцыю ў 2011 годзе ў Беларусі на ўзроўні 35% супраць 14,7%, якія прагназаваліся ў маі.

У ліпеньскім прагнозе банк пацвердзіў раней зробленыя адзнакі па шэрагу іншых макраэканамічных індыкатараў на 2011 год: дэфіцыт рахунку бягучых аперацый аплатнага балансу - 15,7% ВУП (у 2010 годзе - 15,5% ВУП), дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту - 1,7% ВУП (1,8% ВУП), прыцягненне чыстых замежных інвестыцый - 3% ВУП (2,3% ВУП).

Як паведамлялася, ВУП Беларусі за I паўгоддзе 2011 года вырас на 11%, інфляцыя склала 36,2%.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках