23 лiстапада 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва звернецца ў Чырвоны Крыж з нагоды Зміцера Бандарэнкі

4
Літва звернецца ў Чырвоны Крыж з нагоды Зміцера Бандарэнкі

Старшыня Камітэта па замежных справах Сейма Літвы Эмануэліс Зінгерыс выступіў з заявай з нагоды сітуацыі з палітвязнем Зміцерам Бандарэнкам.

«Мы выказваем вялікую заклапочанасць з нагоды стану здароўя каардынатара беларускай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцера Бандарэнкі, які ўчора перанёс цяжкую аперацыю на хрыбетніку. Ён з красавіка гэтага года адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 гады за ўдзел у грамадзянскай акцыі, накіраванай супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Пасля такіх складаных аперацый неабходны працяглы перыяд рэабілітацыі, сталае дагляданне і кансультацыі незалежных прафесійных лекараў. Аднак, па нашых дадзеных, гэтага цяжка хворага чалавека, які пасля аперацыі пакутуе ад болю, хочуць вярнуць прама ў турму нават без курсу рэабілітацыі. У выпадку незабеспячэння належнага медыцынскага сыходу і ўмоваў рэабілітацыі яму пагражае інваліднасць.

Дзеянні структур улады Беларусі ў дачыненні да гэтага вядомага беларускага актывіста не толькі выклікаюць відавочную пагрозу ягонаму здароўю, але і ствараюць атмасферу сталага страху і запалохваньня палітычных апанентаў у Беларусі, таму такія дзеянні з'яўляюцца неапраўданымі і недапушчальнымі», - заявіў Эмануэліс Зінгерыс.

Кіраўнік Камітэта па замежных справах Сейма Літвы заклікае ўлады Беларусі забяспечыць неабходны для Зміцера Бандарэнкі медыцынскае дагляданне і рэабілітацыю.

«Мы пільна назіраем за ходам ягонай справы і справаў па незаконным зняволенні іншых палітычных зняволеных у Беларусі і яшчэ раз патрабуем іх неадкладнага вызвалення.

Мы звяртаемся ў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, звяртаючы ягоную ўвагу на яшчэ адзін выпадак крайняй самаўпраўнасці і пагарды чалавечым здароўем і жыццём у Беларусі», - заявіў літоўскі палітык.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках