23 лiстапада 2024, Субота, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паказуха» у СІЗА на Валадарскага

2

Палітвязень Зміцер Бандарэнка напісаў, як яго фатаграфавалі для газеты Дэпартамента выканання пакаранняў.

Як распавяла сайту charter97.org жонка палітвязня Вольга Бандарэнка, у лісце са следчага ізалятара МУС каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, напісаў:

«Сёння прыйшлі з фотаапаратам. Фатаграфавалі камеру. Потым паўторна вывелі на прагулку фатаграфаваць, пераапранулі ў новую чорную форму. Фота - для газеты ДВП. У падобных мерапрыемствах я не ўдзельнічаў з часоў службы ў Савецкім Войску...»

Нагадаем, што Зміцер Бандарэнка з-за сур'ёзных праблемаў з хрыбетнікам змешчаны ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі следчага ізалятара МУС на Валадарскага. Умовы ў турэмным шпіталі, па словах палітвязня, некалькі лепшыя, чым у СІЗА. Верагодна, таму фотаздымкі для газеты Дэпартамента выканання пакаранняў вырашылі зрабіць менавіта там.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках