25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў нагадаў Лукашэнку пра правы чалавека

92
Мядзведзеў нагадаў Лукашэнку пра правы чалавека

Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў разлічвае, што ў Беларусі будуць захоўваць правы чалавека.

Аб гэтым ён адзначыў у віншавальнай тэлеграме з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці Аляксандру Лукашэнку.

«Разлічваю, што паглыбленне супрацоўніцтва будзе садзейнічаць ўздыму Беларусі на аснове правядзення надзённых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, умацавання дэмакратычных інстытутаў, захавання правоў і свабод чалавека», - напісаў Мядзведзеў.

«Перакананы, што гэта адказвае карэнным інтарэсам нашых дзяржаваў, задачам забеспячэння стабільнасці і бяспекі на еўрапейскім кантыненце», - гаворыцца ў тэлеграме прэзідэнта Расеі, апублікаванай на афіцыйным сайце Крамля.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках