25 снежня 2024, Серада, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай (Відэа)

77
Анджэй Пачобут прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай (Відэа)

(абноўлена) Журналіст вызвалены з залы суду.

Адвакат Аляксандр Бірылаў паведаміў, што суд апраўдаў Пачобута па артыкуле «абразу прэзідэнта». Што тычыцца артыкула аб паклёпе, то суд прызнаў вінаватым і вызначыў пакаранне - тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады.

Пачобута выпусцілі, ён выйшаў на ганак, узяў на рукі сына. Прысутныя актывісты Саюза палякаў Беларусі праспявалі «Сто лят».

Журналіст заявіў прадстаўнікам прэсы, што не лічыць сябе вінаватым і будзе абскарджваць гэты прысуд. Па словах Пачобута, паклёп у ягоных артыкулах суд ўбачыў у тым, што ён назваў Лукашэнку дыктатарам.

Анджэй адзначыў, што не чакаў такога прысуду, а рыхтаваўся да турэмнага зняволення. Пачобут не збіраецца пакідаць журналістыку, будзе працягваць сваю дзейнасць, але пакуль хоча адпачыць.

Таксама журналіст пракаментаваў сённяшні інцыдэнт, калі ён, ідучы пад канвоем, упаў. Па словах Анджэя, яму так заламалі рукі ў кайданках, што ён наўпрост упаў.

Пачобут адзначыў, што ніякіх нататак-успамінаў у турме не вёў, бо баяўся, што могуць канфіскаваць. Але калі рэдакцыя «Газеты Выборчай» палічыць магчымым, сказаў журналіст, ён паспрабуе ўзгадаць свой трохмесяцовы побыт у турме.

Крымінальная справа ў дачыненні да Пачобута была ўзбуджаная 28 сакавіка. У пастанове пракуратуры сказана, што ў сваіх артыкулах у «Газэце Выборчай» і ў сваім блогу журналіст абразіў і абылгаў Аляксандра Лукашэнку.

Пачобут быў затрыманы 6 красавіка за парушэнне падпіскі аб нявыездзе: ён збіраўся выехаць з Гродна ў Менск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента. Спачатку яго затрымалі на трое сутак, пасля меру стрымання змянілі з падпіскі аб нявыездзе на ўтрыманне пад вартай.

На пасяджэнні суда 24 чэрвеня пракурор Аляксандр Южык папрасіў суд прысудзіць Пачобута да пазбаўлення волі на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Артыкулы, у якіх, на думку пракуратуры, утрымліваюцца «абраза» і «паклёп» на Лукашэнку: «Лукашенко нашел очередную цель», «В Беларуси выборы без выбора», «Говорите мне батька», «Так правит Лукашенко», «Лукашенко: Да я сфальсифицировал выборы», «Свобода по-белорусски. Покаялся так вышел?», «Время закручивать гайки», «Предвыборный популизм по-белорусски», «Так пугает белорусский КГБ».

Вызвалення Анджэя Пачобута патрабавалі беларускія і міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Польшчы, ЕЗ і ЗША.

Фота - «Наша Ніва»

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках