26 снежня 2024, Чацвер, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці палітвязня Лобава пакаралі за акцыю 3 ліпеня

19
Маці палітвязня Лобава пакаралі за акцыю 3 ліпеня

Марына Лобава 3 ліпеня прайшла праз малую частку таго, праз што праходзяць у беларускіх турмах ейны сын і іншыя палітвязні.

Актывіст «Маладога фронту» Эдуард Лобаў, які адбывае прысуд у 4 гады пазбаўлення волі ў Івацэвіцкай калоніі, ужо амаль месяц не піша дадому. Маці палітвязня Марына Лобава непакоіцца, што з ім магло нешта здарыцца, бо раней такіх вялікіх перапынкаў у ліставанні не было.

Марыну Лобаву затрымалі разам з малодшым непаўнагадовым сынам 3 ліпеня падчас акцыі маўклівага пратэсту на Прывакзальнай плошчы, ноч яна адбыла ў турме на Акрэсціна, а 4 ліпеня ёй прысудзілі за «дробнае хуліганства» штраф у памеры 20 базавых велічынь.

Аб перажытым падчас затрымання і суда Марына Лобава кажа, што «быццам зазірнула ў тое, праз што даводзіцца прайсці палітвязням». Жанчына згадвае грубасць асобных супрацоўнікаў міліцыі, надзвычай дрэнныя бытавыя ўмовы на Акрэсціна, залежнасць судоў ад уладаў. Але ёсць у Марыны Лобавай і станоўчыя ўспаміны. Вось як маці палітвязня згадвае аб адным з момантаў у Маскоўскім РУУС:

«І вось у 11 гадзін, калі меўся быць салют, мы сядзелі там у нейкай актавай зале, чалавек 50 нас было, і ўсе распачалі бурныя апладысменты. Міліцыянты проста не ведалі, што з намі рабіць. Мы ж ужо затрыманыя, нас больш не пакараеш. Людзі не баяліся, гэта было цудоўна!», - распавяла жанчына «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках