25 снежня 2024, Серада, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскага актывіста тэрмінова судзяць з-за ананімнага тэлефанавання

50
Віцебскага актывіста тэрмінова судзяць з-за ананімнага тэлефанавання

Алега Сургана, затрыманага 3 ліпеня, прымусова адвезлі ў Кастрычніцкі раённы суд.

Міліцыянт, які суправаджаў затрыманага ў службовым аўто, растлумачыў: загад аддадзены начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага райаддзелу Аляксандрам Каліноўскім, перадае «Радыё Свабода».

Сургана судзяць з-за ананімнага тэлефанавання ў міліцыю - нібыта хтосьці паскардзіўся, што ён 3 ліпеня на падыходзе да плошчы Перамогі лаяўся матам і грыз семачкі. За гэта быў складзены пратакол адміністрацыйнага парушэння.

З абвінавачваннем Алег Сурган не згодны, ён заявіў пра гэта суддзі Іне Грабоўскай, запатрабаваўшы адкласці працэс, каб заключыць дамову з адвакатам. Суддзя заявіла, што адкласці справу не можа. Ёй і так дадзены загад разабраць справу тэрмінова, бо пра гэта хадайнічаюць міліцыянты.

Алег Сурган перакананы, што яго знарок спяшаюцца асудзіць, каб пакараць «суткамі» і не дапусціць яго ўдзелу ў сённяшняй акцыі маўклівага пратэсту. У мінулым годзе Сурган з іншымі віцебскімі актывістамі некалькі разоў ладзіў акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Пасля адной з такіх акцый яго прысудзілі да арышту на 6 месяцаў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках