24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія пісьменнікі падтрымалі барацьбу беларусаў

12

Расейскі ПЭН-цэнтр заявіў пратэст парушэнню правоў чалавека ў Беларусі.

ЗАЯВА РАСЕЙСКАГА ПЭН-ЦЭНТРА ПА ПАДЗЕЯХ У БЕЛАРУСІ

У апошні час з Беларусі стала прыходзяць паведамленні аб жорсткім гвалце над тымі, хто спрабуе так ці інакш выказаць сваё меркаванне пра палітыку ўладаў. Вядома, што свабода слова ў гэтай краіне падушаная даўно. Былі асуджаныя пісьменнікі і журналісты Уладзімір Някляеў, Ірына Халіп, Павел Севярынец, Аляксандр Фядута, Зміцер Бандарэнка і іншыя. Зараз гаворка ўжо нават не аб свабодзе слова, але аб свабодзе жэсту (забароненыя апладысменты), аб праве проста знаходзіцца на вуліцах Менска. Немагчыма абыякава глядзець, як моцныя супрацоўнікі бяспекі ўчатырох-ўпяцёх накідваюцца, збіваюць і зацягваюць у «варанкі« безабаронных жанчынаў і старых, якія ўсяго толькі падазраюцца ў нязгодзе з палітыкай Лукашэнкі.

Мы, пісьменнікі Расеі, выказваем сваё спачуванне і падтрымку ўсім, хто падвяргаецца гвалту ў Беларусі. Мы абураныя рэпрэсіўнай палітыкай беларускіх уладаў і заклікаем калегаў ва ўсім свеце падняць голас пратэсту супраць падаўлення асноўных свабодаў у Беларусі. Мы таксама заклікаем ўрад Расеі строга рэгламентаваць эканамічныя прывілеі, якія прадстаўляюцца рэжыму Лукашэнкі і паставіць іх у прамую залежнасць ад выканання правоў чалавека беларускімі ўладамі.

Сябры выканкама расейскага ПЭН-цэнтра:

Андрэй Бітаў

Аляксей Сіманаў

Леў Цімафееў

Юна Морыц

Аляксандр Гарадніцкі

Людміла Уліцкая

Ігар Ірценьеў

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках