26 снежня 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кудрын: Умовы крэдыту ад ЕўрАзЭС могуць быць перагледжаныя

43
Кудрын: Умовы крэдыту ад ЕўрАзЭС могуць быць перагледжаныя

Умовы крэдытавання Беларусі могуць быць перагледжаныя, калі Менск не выканае пэўныя ўмовы.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.

Па ягоных словах, наступны этап вызначэння умоваў прадастаўлення чарговага траншу Беларусі ў межах ЕўрАзЭС пройдзе ў лістападзе, калі будуць падведзеныя вынікі выканання Менскам умоваў крэдытавання, перадае РІА «Новости».

Адказваючы на пытанне, ці магчымы перагляд умоваў прадастаўлення крэдыту ў выпадку захавання ў рэспубліцы абмежаванняў на імпарт, Кудрын адказаў: «Я не выключаю».

У адпаведнасці з пагадненнем аб атрыманні крэдыту ЕўрАзЭС на 3 млрд даляраў, Беларусь атрымае грошы некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд даляраў у 2011 годзе, каля 800 млн даляраў у 2012 годзе і 1 млрд даляраў у 2013 годзе.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках