24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Стан пацыента вельмі цяжкі

83
Сяргей Міхалок: Стан пацыента вельмі цяжкі

Лідэр негалосна забароненага на радзіме гурта «Ляпіс Трубяцкой» прапануе выклікаць некаму дасведчаных псіхіятраў.

30 верасня ў маскоўскім клубе Arena самы вядомы рок-гурт Беларусі «Ляпіс Трубяцкой» прадставіць новую канцэртную праграму «Грай», заснаваную на найноўшым альбоме «Вясёлыя карцінкі», піша OpenSpace.ru.

Да гэтага менскі рок-гурт з дваццацігадовым стажам выступіць з новымі песнямі ў Санкт-Пецярбургу, Фінляндыі і ва Украіне. У сябе на радзіме гурт Сяргея Міхалка негалосна забаронены - іхнія песні не гучаць на радыё, канцэрты гурта адмяняюцца пад рознымі падставамі. Двухдзённая прэзентацыя альбома «Вясёлыя карцінкі» ў Менску, прызначаная на канец сакавіка, была адмененая і зусім без абвяшчэння прычынаў. Беларускія прыхільнікі гурта вымушаныя ездзіць на ягоныя канцэрты ў сумежныя дзяржавы. Сяргей Міхалок распавядае пра тое, як жывецца гурту пад забаронай, і абвінавачвае беларускія ўлады ў неадэкватнасці.

- Ці сапраўды вашыя песні «Грай» і «Belarus Freedom» забаранілі круціць на радыё?

- Не ведаю, наколькі гэта праўда, таму што гэтыя песні і так ніколі не гучалі ні на адной беларускай радыёстанцыі. Таму я расцэньваю гэтую забарону як яшчэ адзін доказ таго, што стан пацыента вельмі цяжкі. Час ствараць міжнародную камісію з дасведчаных дзеячоў псіхіятрыі, якія павінныя прыехаць і праверыць на наяўнасць свядомасці ўсіх супрацоўнікаў дзяржорганаў, ідэолагаў, міністраў, якія адказваюць за мастацтва і культуру, ды і самога «прэзідэнта». Таму што ўсё, што зараз адбываецца ў Беларусі, кажа пра тое, што ён альбо вельмі моцна п'яны, альбо ў стане наркатычнага ап'янення, альбо ў яго крайняя форма шызафрэніі. Прычым гэта стан часам пераходзіць у агрэсіўна-афектыўны, з мардабоем. Такія людзі павінныя быць ізаляваныя. Я звяртаюся да сусветнай грамадскасці: дасылайце «блакітныя каскі» і Чырвоны Крыж, але галоўнае - лекараў пабольш і санітараў памацней.

- Якія-небудзь афіцыйныя заявы на тэму забароны песень былі?

- У нашай краіне афіцыйныя заявы не маюць ніякага дачынення да рэальнага жыцця. Усё, што звязана з афіцыйнай ідэалогіяй, з гэтымі бравым і пампезнымі заявамі, з дэманстрацыямі, з гэтымі ВУП, прыбыткамі... Вы ж ведаеце, у нас самы галоўны орган у краіне - ідэалагічны. Яны пхаюць сваю ідэалогію ва ўсе сферы жыцця. Але ж у асноўнай масе ідэолагі людзі невуцкія, аб якой культуры можна казаць?

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках