23 лiстапада 2024, Субота, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка едзе ў Сочы

153
Лукашэнка едзе ў Сочы

Кіраўнік вырашыў адпачыць на Чорным моры.

Як паведаміла «Беларускаму партызану» крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка ў канцы тыдня з'язджае на адпачынак у Сочы.

Раней на Чорным моры ў Сочы Аляксандр Лукашэнка жыў у гранд-гатэлі «Родина», які належыць расейскаму алігарху Алегу Дзерыпаску. Але на гэты раз адпачываць беларускі кіраўнік разам з малодшым сынам Колем і шматлікай чэляддзю будзе ў санаторыі «Белая Русь», які цяпер актыўна рэканструююць. Заезд так званага прэзідэнта запланаваны на 14 жніўня.

Працы на тэрыторыі санаторыя вядуцца кругласутачна, без выходных ужо амаль два месяцы. Ужо адбудаваная рэзідэнцыя і гасцявыя домікі, не гатовы толькі корпус гасцініцы. Літаральна на днях скончылі будаўніцтва спартовых пляцовак - для гандбола, тэніса.

Зараз у санаторыі амаль месяц адпачывае былы спікер «палаткі» Уладзімір Канаплёў.

Нагадаем, што ў цяперашні час у Сочы адпачываюць як прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, так і прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках