Лукашэнка ляціць спачатку ў Казахстан, потым у Катар
51- 11.08.2011, 10:03
12 жніўня ў Казахстане адбудзецца нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаваў - удзельніц Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.
Адзначым, Беларусь старшынюе ў арганізацыі ў 2011 года. На сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам, якая адбылася 25 ліпеня ў Менску, Лукашэнка выказаў меркаванне, што вайскова-палітычны блок АДКБ павінен каардынаваць і планаваць свае дзеянні.
«Хаваць тут няма чаго, увесь мусульманскі свет бурліць, і не выключаная сітуацыя, што могуць узнікнуць ўскладненні і ў нашых мусульманскіх краінах, перш за ўсё Таджыкістане, ва Узбекістане праблемаў хапае, Кыргызстане, ну і Казахстан пачынае падаграваць з усіх бакоў», - адзначыў беларускі дыктатар .
Акрамя таго, плануецца, што Лукашэнка зробіць афіцыйны візіт у Катар.