24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакату Дашкевіча ізноў адмовілі ў сустрэчы з падабаронным

7
Адвакату Дашкевіча ізноў адмовілі ў сустрэчы з падабаронным

11 жніўня адвакат палітвязня Зміцера Дашкевіча чарговы раз паспрабаваў сустрэцца са сваім падабаронным у папраўчай калоніі № 9 у Горках.

Аднак адміністрацыя калоніі адмовіла ў сустрэчы са спасылкай на «службовую неабходнасць», паведамляе ПЦ «Вясна».

Адвакат будзе абскарджваць неабгрунтаванае рашэнне адміністрацыі калоніі, а таксама паспрабуе наведаць Зміцера Дашкевіча на наступным тыдні.

Таксама стала вядома, што Зміцер Дашкевіч выйшаў са штрафнога ізалятара, куды ён быў змешчаны ўжо ў трэці раз за час адбыцця пакарання. Прычынай чарговага спагнання стала нібыта «адмова ад працы» з боку зняволенага. Адвакат Зміцера Дашкевіча збіраецца абскардзіць такое рашэнне адміністрацыі калоніі, бо лічыць, што падабароннага змясцілі ў СІЗА па надуманай прычыне.

24 сакавіка Зміцера Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за хуліганства (арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Яго і Эдуарда Лобава абвінавачвалі ў тым, што 18 снежня 2010 года з хуліганскіх падахвочванняў яны «беспадстаўна і наўмысна» збілі двух грамадзянаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках