26 снежня 2024, Чацвер, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БКК заключыла новы кантракт з індыйцамі

6
БКК заключыла новы кантракт з індыйцамі

БКК заключыла з Індыяй новы кантракт на пастаўку хлоркалія па $490/т.

«Беларуская калійная кампанія» (БКК, сумесны трэйдэр «Уралкалія» і «Беларуськалія») заключыла кантракт з буйнейшым індыйскім вытворцам складаных угнаенняў Zuari Industries на пастаўку хлорыстага калія ў верасні 2011 года - сакавіку 2012 года, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, блізкая да БКК .

Кошт калійных угнаенняў, што паставяць ў Індыю, складзе $490 за тону на ўмовах CFR. Агульны аб'ём паставак па кантракце - 400 тыс. тон.

У пачатку жніўня БКК аб'явіла аб заключэнні кантракту з Indian Potash Ltd на пастаўку хлорыстага калія ў жніўні 2011 года - сакавіку 2012 года па аналагічным кошце.

У сакавіку 2010 года БКК падпісала са спажыўцамі Індыі кантракт на пастаўку хлоркалія, які дзейнічаў да сакавіка 2011 года. Кошт хлоркалія у кантракце складаў $370 за тону.

Раней кіраўнік «Уралкалія» Уладзіслаў Баумгертнер адзначаў, што Індыя становіцца індыкатарам на сусветным рынку хлорыстага калія замест Кітая. Ён адзначаў, што Індыі ў гэтым годзе можа быць прапанаваная паўгадавая схема паставак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках