26 снежня 2024, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарсуд не задаволіў скаргу Бяляцкага

1
Менгарсуд не задаволіў скаргу Бяляцкага

Менскі гарадскі суд 11 жніўня не задаволіў скаргу праваабаронца Алеся Бяляцкага ў касацыйным парадку на вынесенае яму раней папярэджанне Генпракуратуры аб адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Папярэджанне аб недапушчэнні парушэння закона (арт. 193.1 КК РБ) было вынесенае Бяляцкаму ў лютым гэтага года. «Вашыя дзеянні ад імя праваабарончага цэнтра «Вясна» супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь», - гаварылася ў дакуменце.

Праваабаронца, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, на разглядзе скаргі ў Менгарсудзе не прысутнічаў, паведамляе БелаПАН. Суд адзначыў, што Бяляцкі для сваёй прысутнасці павінен быў напісаць адпаведную заяву, аднак такога дакумента ў суд не паступіла і разгляд скаргі прайшоў ў ягоную адсутнасць. Тым не менш, у суд былі дапушчаныя журналісты, праваабаронцы і грамадскі прадстаўнік Бяляцкага Алег Гулак, старшыня РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт».

Каментуючы рашэнне касацыйнай інстанцыі, Гулак заявіў, што лічыць яго неправамерным. «На жаль, суд не прыняў да ўвагі нашыя довады пра тое, што свабода асацыяцый з'яўляецца канстытуцыйным правам грамадзянаў. Між тым, у судзе першай інстанцыі нават прадстаўнік дзяржаўных органаў спасылаўся на пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, а канкрэтна - на ягоны артыкул 22, які выразна вызначае, у якіх выпадках дзейнасць аб'яднання можа быць прызнаная незаконнай. Але сёння Менскі гарадскі суд усталяваў, што любая арганізацыя, дзейнасць якой не падпадае пад нормы законаў Беларусі, можа быць забароненая», - сказаў Гулак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках