1 студзеня 2026, Чацвер, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Рыга-Менск сутыкнуўся з легкавушкай

21
Цягнік Рыга-Менск сутыкнуўся з легкавушкай

Кіроўца легкавога аўтамабіля атрымаў мноства раненняў пры сутыкненні машыны з цягніком Рыга - Менск.

Аб гэтым БелТА паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.

Аварыя адбылася на станцыі Аляхновічы. Мясцовы жыхар ехаў за рулём службовага аўтамабіля «Аўдзі» без пасажыраў. На неахоўным чыгуначным пераездзе, абсталяваным спраўнай светлавой і гукавай сігналізацыяй, ён паехаў на забараняльны сігнал святлафора.

У выніку адбылося сутыкненне з цягніком. Кіроўца быў дастаўлены ў лякарню з множнымі ўдарамі і ранамі галавы, рэзанай ранай правага вуха, а таксама выцятымі ранамі ілба і носа.

Затрымка ў руху згаданага цягніка склала 2 гадзіны 11 хвілін. Таксама два электрацягнікі Маладзечна-Менск затрымаліся на гадзіну, электрычка Аляхновічы-Менск - на 23 хвіліны, цягнік Вільня-Менск - на 5 хвілін.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках