24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ падвысіла кошты на праезд у швейцарскіх электрычках

31
БЧ падвысіла кошты на праезд у швейцарскіх электрычках

З 15 жніўня пры набыцці праязных ў электрычках падвышанай камфортнасці «Менск-Заслаўе» спаганяецца камісійны збор на суму 1 тыс. рублёў.

Цяпер пры набыцці квітка ў электрацягніку за адну паездку прыйдзецца заплаціць 3 тыс. рублёў. Гаворка ідзе пра цвёрды тарыф, які ўсталявалі ў мінэканомікі і які не залежыць ад кошту і далёкасці праезду, паведамляе «Тэлеграф».

Пры гэтым кошт квіткоў пры іх набыцці ў касах станцый і прыпынкавых пунктаў застаўся ранейшым. Па словах першага намесніка начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Яўгена Карабкова, камісійны збор у памеры 1 тыс. рублёў спаганяецца ва ўсіх прыгарадных цягніках БЧ, дзе квіткі прадаюцца наўпрост у цягніку.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках