Моладзь выйшла на вуліцы з партрэтамі палітвязняў (Фота)
22- 17.08.2011, 15:19
16 жніўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі, актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю ў Менску.
Акцыя праходзіла ля Гандлёвага цэнтра «Дзмітрыеў Кірмаш» у мікрараёне «Уручча».
Актывісты трымалі ў руках партрэты беларускіх палітвязняў, раздавалі газеты «Выбар» і «Народная воля» з інфармацыяй пра Народны сход.




