Маладых дэмакратаў асудзілі на 5 сутак
19- 17.08.2011, 17:47
Увечары 16 жніўня ў Менску падчас расклейкі плакатаў з выявай палітычных зняволеных супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя Зміцер Сільчанка і Вольга Падзерына.
17 жніўня суд Савецкага раёна Менска асудзіў актывістаў арганізацыі «Маладыя дэмакраты» на 5 сутак адміністрацыйнага арышту.
У цяперашні час Сільчанка і Падзерына адбываюць пакаранне ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, паведамляе сайт ucpb.org.