23 лiстапада 2024, Субота, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар ездзіць з курорта на курорт (Фота)

179
Дыктатар ездзіць з курорта на курорт (Фота)

Перад тым, як паехаць у адпачынак у Сочы, у Катары Лукашэнка са світай спыняліся ў фешэнебельным гатэлі Four Season.

Як выглядае гэты сеткавы гатэль у горадзе Доха, і дзе кіраўнік дзяржавы гасцяваў у свой папярэдні візіт у ААЭ - далей у фотасправаздачы «Салідарнасці».

Як вядома, другі дзень Лукашэнкі ў Катары быў прысвечаны нефармальным перамовам. Ён ізноў сустрэўся з кіраўніком дзяржавы шэйхам Хамадам бен Халіфай аль-Тані, як піша «Советская Белоруссия», але ўжо не ў строгіх інтэр'ерах працоўнай рэзідэнцыі эміра, а ў фешэнебельным гатэлі Four Season, дзе размясцілася ўся беларуская дэлегацыя.

Гатэль «Чатыры сезоны», ці, як яго яшчэ называюць, - «Паравіны года», мае катэгорыю 5 зорак. Ён размешчаны на набярэжнай Корніш, у заходняй частцы заліва Дохі. З ягоных вокнаў адкрываецца цудоўны від на воды Аравійскага Заліва ўдалечыні і прыстань для яхт.

З апісання гатэля. Вытанчаная ўнутраная і адкрытая абедная тэраса - з дзеючым на працягу ўсяго дня рэстаранчыкам на беразе, з ліванскай і французскай кухняй. Il Teatro - з выдатнай італьянскай кухняй. Грыль ля басейна. Library Bar і Cigar Lounge. Арабская кавярня і гарбатавы бар.

Гэта раскошны курорт з дванаццаццю масажнымі пакоямі, з тэрапіяй для скуры і цела. Пляж, з поўным наборам паслугаў, і прыстань з яхтамі для водных відаў спорту.

У 2007-м, у свой папярэдні візіт у ААЭ - у Абу-Дабі - Лукашэнка са світай спыняўся ў адным з найраскошных гатэляў свету - Emirates Palace.

Гэты комплекс належыць ураду горада, а кіраванне ажыццяўляецца сеткай гатэляў Кемпінскі.

Будынак гатэля - казачнай прыгажосці палац з традыцыйнай арабскай архітэктурай. У цэнтры палацавага комплексу ўзвышаецца вялікі купал, выкладзены каляровай мазаікай, ён акружаны купаламі паменш, усяго купалаў - 114, і кожны з іх ўпрыгожаны залатым шпілем.

У гатэлі акрамя «звычайных» нумароў ёсць 92 нумары катэгорыі Suite. Тамтэйшыя інтэр'еры могуць паспаборнічаць у раскошы з пакоямі каралеўскіх палацаў. Усе нумары аздобленыя ў арабскім стылі і абсталяваны апошнімі тэхнічнымі навінкамі.

Некалькі гадоў таму карэспандэнт «Салідарнасці» і яшчэ некалькі беларускіх журналістаў пабывалі на экскурсіі ў Emirates Palace. Менеджэр гатэля правёў групу на шосты паверх - у с’ют, дзе пастаяльцам быў былы прэм'ер-міністр Брытаніі Тоні Блэр. Суткі пражывання ў такім нумары на той момант каштавалі больш за 10 тысяч даляраў. У суседнім с’юце, адзначыў «гід», раней спыняўся Уладзімір Пуцін.

Узгадаў менеджэр і пра Аляксандра Лукашэнку. Пав ягоных словах, ён спыняўся на паверх вышэй. Гэта значыць на самым верхнім узроўні, дзе апартаментамі валодаюць выключна шэйхі. Па іхнім запрашэнні там і гасцяваў кіраўнік Беларусі. Дарэчы, верхні паверх Emirates Palace недасяжны для наведвання «простым смяротным».

Адзначым, што, мяркуючы па адсутным паведамленням прэс-службы Лукашэнкі, з Катара на радзіму кіраўнік дзяржавы не вярнуўся. Інфармацыя пра ягоны графік працы на 18 жніўня адсутнічае. З апошніх звестак толькі тое, што напярэдадні ў яго адбылася тэлефонная размова з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам.

У ходзе гэтай размовы, паведамляецца, яны дамовіліся аб хуткім справавым візіце беларускай дэлегацыі ў Венесуэлу. Таксама яны вызначацца з тэрмінамі візіту Лукашэнкі ў Венесуэлу.

Нагадаем, тыднем раней у інтэрнэт-СМІ прайшла інфармацыя, што кіраўнік Беларусі плануе адпачынак у Сочы. І хоць у санаторыі «Белая Русь» нам сказалі, што «калі б да нас ехаў Лукашэнкі, мы б ужо падскоквалі», па звестках АФН, адпачывальнікм ўсё ж такі ўжо там.

Як паведамляецца на сайце, па заканчэнні ў аўторак візіту ў Катар, Лукашэнка накіраваўся, як і планавалася, на адпачынак ля Сочы. Ягонае знаходжанне там працягнецца не больш за тыдзень. У наступную сераду, 24 жніўня, яму давядзецца вярнуцца ў Менск, каб падрыхтавацца да ўдзелу ў пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка РБ, абцяжаранага справаздачай ўрада па выніках работы эканомікі краіны ў 1-м паўгоддзі. Таго самага пасяджэння, ад якога чакаюць нейкіх кардынальных рашэнняў па валютным рынку Беларусі...

У чацвер раніцай прэс-служба Лукашэнкі пацвердзіла: ён у Сочы, «дзе на працягу бліжэйшых некалькіх дзён будзе знаходзіцца на адпачынку», паведамляе БелТА.

Напісаць каментар 179

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках