23 лiстапада 2024, Субота, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца года рубель абясцэніцца мінімум на 70%

85
Да канца года рубель абясцэніцца мінімум на 70%

Ужо сёння ўзровень гадавой інфляцыі набліжаецца да 50%.

«Натуральна, што яна яшчэ будзе расці, шмат што залежыць ад таго, ці будзе да канца года праведзеная яшчэ адна дэвальвацыя, - заявіла эканамічны аглядальнік Ірына Крыловіч у інтэрв'ю тэлеканалу Белсат. - Калі гэта будзе зроблена, то ацаніць, якімі будуць стаўка рэфінансавання і ўзровень інфляцыі, немагчыма».

На думку эксперта, калі ж дэвальвацыі не правядуць, улады паспрабуюць утрымаць рост інфляцыі, і гэты паказчык не перавысіць 5% на месяц. Але нават пры такім развіцці падзеяў па выніках года рубель абясцэніцца мінімум на 70%. Пры гэтым вырастуць адсоткавыя стаўкі па крэдытах. «У адпаведнасці з дакументамі, якія мы падпісалі, і тымі абавязацельствамі, што мы ўзялі на сябе, стаўка рэфінансавання павінная быць станоўчай, гэта значыць фактычна не менш за 70% да канца года альбо на пачатак студзеня. Я не ўпэўненая, што так будзе, але недзе да 40% стаўка рэфінансавання да канца года можа падвысіцца», - заявіла Ірына Крыловіч.

Апублікаваная жа аптымістычная статыстыка, якая сведчыць аб росце аб'ёму ўкладаў насельніцтва, па словах Ірыны Крыловіч, можа мець «іншую прыроду». «Туды ўваходзяць дэпазіты па карткавых рахунках, якія могуць быць заробкавым праектам, а, як вядома, заробкі былі праіндэксаваныя ў бюджэтным сектары. Таму казаць аб тым, што людзі сапраўды панеслі дэпазіты ў банкі, пакуль не выпадае», - падкрэсліла эканамічны аглядальнік.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках