25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: «У нас было толькі некалькі дзён, і мы здабылі свабоду»

192
Зянон Пазьняк: «У нас было толькі некалькі дзён, і мы здабылі свабоду»

19 жніўня 1991 года ў Маскве так званы ГКЧП адхіліў прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова ад улады і абвясьціў ў СССР надзвычайнае становішча.

Падзеі ў Менску прыгадвае «Радыё Свабода» тагачасны старшыня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня Зянон Пазьняк.

«Дні путчу мне моцна адбіліся ў сьвядомасьці. Яны сталі пярэдаднем Незалежнасьці Беларусі. Менавіта правал путчу стварыў унікальную магчымасьць здабыць свабоду для нашай краіны. І мы скарысталі гэтую магчымасьць.

Пачатак путчу не засьпеў мяне дома, і пакуль я прыехаў у Вярхоўны Савет (здаецца, недзе каля 11-ай), дык там ужо сабраліся дэпутаты Апазыцыі БНФ, якія жылі ў Менску. І дарма час не марнавалі. Праца кіпела.

Галоўная нашая мэта была - арганізаваць грамадзкі супраціў путчыстам.

20 жніўня было ўтворана Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў, куды крыху пазьней уступіла бальшыня мужчынаў-фронтаўцаў. 21 жніўня на плошчы перад Вярхоўным Саветам маніфэставалі ўжо тысячы людзей. І якраз у гэты дзень путч праваліўся. У камуністаў пачаўся перапалох. Цяпер, як кажуць, нам трэба было -- «Па конях, і да свабоды!». Прытым - хутка, пакуль Масква была занятая сама сабой.

У нас было толькі некалькі дзён, і гэтыя дні сталі для Беларусі гістарычнымі. Незалежнасьць была здабытая».

Напісаць каментар 192

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках