26 снежня 2024, Чацвер, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты ў падтрымку Бяляцкага ўсюды забараняюць

6
Пікеты ў падтрымку Бяляцкага ўсюды забараняюць

Гомельскі гарвыканкам адмовіў праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму, Віктару Адзіночанку і Леаніду Судаленку ў правядзенні пікетаў у падтрымку Алеся Бяляцкага 22 жніўня.

Як вынікае з рашэння гарадскіх уладаў, заяўнікі не выканалі патрабаванні рашэння гарвыканкама аб заключэнні пагадненняў з органамі міліцыі, медыцыны і камунальнымі службамі аб уборцы тэрыторыі.

Акрамя таго, чыноўнікі ўзгадалі, што праводзіць мірныя сходы грамадзянам дазволена толькі ў адным месцы - так званым гомельскім «Бангалоры», на адкрытай пляцоўцы каля ДК культуры ПУП «Віпра», у той час як праваабаронцы замовілі пікеты практычна на цэнтральных пляцоўках Гомеля.

Праваабаронцы лічаць, што Гомельскі гарвыканкам, які ўжо шмат гадоў адмаўляе заяўнікам праводзіць пікеты і акцыі, парушае правы грамадзянаў на свабоду правядзення мірных сходаў.

Падаўцы заяўкі маюць намер аспрэчыць рашэнне аб адмове ў Гомельскім абласным судзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках