5 кастрычнiка 2024, Субота, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лісты ад Статкевіча зноў не даходзяць да адрасата

19
Лісты ад Статкевіча зноў не даходзяць да адрасата

Ад былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча даўно няма лістоў. Замест гэтага жонцы палітвязня пачалі тэлефанаваць невядомыя ад яго імя.

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» грамадзянская жонка вязня Марына Адамовіч:

- Няма ніякай інфармацыі ад Мікалая - апошні ліст было чацвёртага чысла. Затое пачасціліся звароты ад людзей, якія спрабуюць казаць ад імя Мікалая. Патэлефанаваў чалавек і сказаў, што Мікалая ізалявалі, што і так не сакрэт. Сказаў, што Мікалая адправілі на самыя цяжкія працы, што ў мяне выклікае сумневы. Бо калі быў адвакат, то яму радасна паведамілі, што пенсію Мікалая перавялі без ягонай згоды ў турму. І паколькі зараз за ўтрыманне Мікалая ёсць адкуль браць грошы, то ён можа і не працаваць, бо з працай там дэфіцыт. Хоць Мікалай першае, што зрабіў - паведаміў мне праз знаёмых, якім я магу давяраць, праз лісты, якія ён не спадзяваўся, што дойдуць - ён папярэдзіў мяне, што нікому не будзе даваць мой тэлефон і каб я не рэагавала на такія тэлефанаванні. Вось і думайце, што гэта такое.

Нагадаем, што за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках