Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі $4,15 млрд
16- 2.08.2011, 12:30
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 жніўня склалі $4 млрд 150 млн у міжнародным вызначэнні.
Аб гэтым паведаміў на паседжанні ўрада ў аўторак першы намеснік кіраўніка Нацбанка Юрый Алымаў, перадае «Інтэрфакс Захад».
Ён таксама ўдакладніў, што ў красавіку-ліпені ЗВР выраслі на $388 млн.
«800 мільёнаў даляраў Антыкрызіснага фонду былі накіраваны яна ажыццяўленне плацяжоў па знешніх даўгах ўрада і выкананне абавязальніцтваў Нацыянальнага банка», - удакладніў Ю. Алымаў.
Як паведамлялася, на 1 ліпені 2011 ЗВР складалі $4150,9 млн, на 1 студзеня 2011 года - $5030,7 млн.
Такім чынам, за 7 месяцаў 2011 ЗВР знізіліся на 17,5%, практычна не змяніўшыся за ліпень.