24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродзенскай вобласці падаражэў праезд у грамадскім транспарце

5
У Гродзенскай вобласці падаражэў праезд у грамадскім транспарце

У Гродзенскай вобласці павышаныя тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце.

Пра гэта БелТА паведамілі ў аддзеле транспарту і камунікацый Гродзенскага аблвыканкама.

З 3 жніўня ўступае ў сілу адпаведнае рашэнне аблвыканкама. Згодна з дакументам, тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту агульнага карыстання на звычайных маршрутах у рэгулярных зносінах вырас на Br50 да Br750 за адну паездку. Гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5 т на экспрэсных рэгулярных маршрутах у рэгулярных зносінах усталяваны ў памеры Br1150 за адну паездку, масай да 5 т (маршруткі) - Br1520 за паездку.

Праязны квіток на месяц на аўтобус ці тралейбус ў Гродне цяпер каштуе Br28860, на два віды транспарту - Br38560. У Лідзе кошт праязнога на месяц павялічана да Br28110, у астатніх гарадах вобласці - да Br24580.

Як адзначылі ў аддзеле транспарту і камунікацый, неабходнасць павышэння тарыфаў выкліканая ростам выдаткаў на пасажырскія перавозкі, у тым ліку кошту матэрыяльна-энергетычных рэсурсаў. Пры гэтым нават з улікам павышэння тарыфаў пасажыры аплаочваюць толькі каля 60% кошту паездкі ў гарадскім грамадскім транспарце, каля 40% складае даплата бюджэту. Рух аўтобусаў і тралейбусаў будзе акупляцца пры кошце адной паездкі ў абласным цэнтры ў Br1200, адзначылі спецыялісты. Тым не менш чарговае падвышэнне тарыфаў дазволіць паменшыць страты перавозчыкаў.

Тарыфы на перавозкі ў гарадскім грамадскім транспарце вобласці апошні раз пераглядаліся ў сакавіку бягучага года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках