24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не дазволілі ні аднаго пікету ў падтрымку Бяляцкага

5
Улады не дазволілі ні аднаго пікету ў падтрымку Бяляцкага

Заяўкі на правядзенне акцый падаваліся ў выканкамы як мінімум 18 гарадоў Беларусі, у тым ліку ў Менску, Магілёве, Гомелі, Брэсце, Мазыры, Кобрыне.

Большасць пікетаў планавалася на 22 жніўня, паведаміў БелаПАН адзін з кіраўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч,

Лабковіч таксама распавёў, што 19 жніўня з Алесем Бяляцкім, які знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 МУС на вуліцы Валадарскага, сустрэўся адвакат. «Апынулася, што Бяляцкаму не перадаюць лістоў. Ён пакуль не атрымаў ні аднаго ліста - ні з тых, якія пісала ягоная жонка, ні з тых, якія пісалі яму мы», - сказаў Лабковіч.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Менску ўвечары 4 жніўня. 5 жніўня ў дачыненні да затрыманага абралі меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. 12 жніўня праваабаронцу прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 243 часткі 2 Крымінальнага кодэкса (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках