24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакаты спрабуюць прарвацца да Зміцера Дашкевіча

4
Адвакаты спрабуюць прарвацца да Зміцера Дашкевіча

У наступны раз адвакат збіраецца наведаць палітвязня лідэра «Маладога Фронту» ў аўторак.

У сувязі з тым, што 5 разоў запар адвакаты не змаглі патрапіць да Зміцера Дашкевіча, на гэты раз абаронцы палітвязня папярэдзілі пра візіт адваката Пракуратуру Магілёўскай вобласці, Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Магілёўскай вобласці і адміністрацыю папраўчай калоніі № 9 у Горках, паведамляе прэс-служба МФ .

Тэлеграму аб запланаванай сустрэчы накіравалі таксама Зміцеру Дашкевічу, які цяпер ужо пераведзены ў памяшканне камернага тыпу і можа атрымліваць карэспандэнцыю.

«У сувязі з пяціразовай адмовай у сустрэчы з падабаронным Дашкевічам, мы лічым мэтазгодным загадзя папярэдзіць усе магчымыя адміністрацыйныя структуры пра тое, што 23 ці 24 жніўня да Зміцера Дашкевічу ў калонію прыбудзе адвакат з мэтай наведаць падабароннага і даць юрыдычную дапамогу і кансультацыю», - каментуюць абаронцы Зміцера Дашкевіча.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках